Знайсці
27.03.2017 / 13:5969РусŁacБел

Шуневіч аб'яднае тысячы камер відэаназірання і датчыкаў ва ўсёй краіне ў адзіную сетку

Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі вырашана стварыць у Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку.

«Кіраўнік дзяржавы прыняў нашу прапанову аб тым, што такая сістэма дарэчная і неабходная ў любой цывілізаванай дзяржаве, і даручыў дадаткова прапрацаваць шэраг аспектаў, звязаных з практычнай рэалізацыяй праекта. У першую чаргу гэта, вядома ж, пытанні, звязаныя з выбарам аператара, які будзе генераваць ўсе ідэі і ажыццяўляць практычную рэалізацыю, пачынаючы ад куплі «жалеза» і заканчваючы эксплуатацыяй. Мы атрымалі адпаведныя ўказанні і будзем дапрацоўваць гэты праект указа менавіта з пункту гледжання прыўнясення нацыянальных асаблівасцяў і магчымасцяў нашай дзяржавы для рэалізацыі гэтага праекта», — распавёў Ігар Шуневіч.

Міністр растлумачыў, што ў гэтым пытанні ў Беларусі не вынаходзяць ровар: усе развітыя краіны ўжо даўно рэалізавалі такі праект у той ці іншай форме. Ствараецца ж у нашай краіне сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі не на пустым месцы. «У нас ужо ёсць пэўныя элементы гэтай сістэмы, у тым ліку некалькі тысяч аб'ектаў, абсталяваных відэакамерамі, лініі перадачы дадзеных, серверы, лакальныя сеткі. Сістэма ствараецца, каб гэта ўсё аб'яднаць», — удакладніў ён.

Кіраўнік ведамства адзначыў, што кожны ўласнік таго ці іншага аб'екта будзе мець магчымасць абсталяваць яго відэакамерамі і падлучыцца да агульнай сістэмы маніторынгу для забеспячэння аховы, бяспечных умоў жыцця і працы. «Для прыватнага бізнесу і грамадзян гэта будзе, безумоўна, не абавязак, а магчымасць, — звярнуў увагу генерал. — Існуе шэраг аб'ектаў, якія ў абавязковым парадку ў сувязі з ужо існуючай нарматыўнай базай павінны быць абсталяваны сістэмай відэаназірання. У планах парадку двух-чатырох тысяч аб'ектаў, якія ў бліжэйшы час (думаю, на працягу года, а можа і двух) павінны быць даабсталяваныя відэаназіраннем».

Па словах Ігара Шуневіча, наяўнасць сістэмы, якая аб'яднае камеры і спецыяльныя дэтэктары па ўсёй краіне, дасць магчымасць у разы павялічыць магчымасці адпаведных структур па забеспячэнні грамадскай бяспекі і аператыўным рэагаванні на розныя негатыўныя прыродныя з'явы.

* * *

Працяг тэмы: Паротнікаў пра адзіную сістэму відэаназірання: «Гэта нешта большае, чым проста камеры»


БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера