Знайсці
25.03.2017 / 16:5341РусŁacБел

Зміцер Панкавец: Што я пабачыў і чаго не пабачыў 25 Сакавіка?

Што я пабачыў на вуліцах Мінска 25 Сакавіка? Бязмежную смеласць людзей. На плошчы і вуліцы выскоквалі касманаўты, грукалі дубінкамі па сваіх шчытах, ездзілі бэтээры і вадамёты. Бачыў на свае вочы, як людзей білі па нагах, галовах, спінах. Па чым толькі патрапіць можна.

А што людзі? Я не бачыў нікога, хто б схіляў галаву. Здаецца, цябе б’юць, кідаюць у аўтазакі… Натуральнае жаданне тут было б хутчэй схавацца «ў домік». Але пасля кожнай новай аблавы людзей у шлемах удзельнікі зноў гуртаваліся па двое, па трое, па дзесяцера і ішлі далей.

Чаго я не пабачыў 25 Сакавіка? Дакладна не было страху, не было адчаю. Хто-ніхто, канечне, пытаўся, як жыць далей пасля такога, але гучала гэта без надрыву і без жадання плюнуць на ўсё гэта.

Якія высновы з 25 Сакавіка? Увесці грамадства ў стан шоку і дэпрэсіі, як гэта было ў 2010—2011 гадах, цяпер не атрымаецца. Сілавыя захады застаюцца ўсё яшчэ дзейным сродкам для дэманстрацыі сілы, але не перавагі.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930