Знайсці
25.03.2017 / 14:1325РусŁacБел

Сотні дэманстрантаў затрыманы ў Мінску: самы брутальны разгон у найноўшай гісторыі

Дзень Волі УСЕ НАВІНЫ АНЛАЙН

У Мінску адбываюцца масавыя затрыманні патэнцыйных дэманстрантаў. Хапаюць любога, хто выяўляе пратэст, хто гуртуецца.

Карэспандэнты «Нашай Нівы» сталі сведкамі, як не менш за 40 чалавек былі затрыманыя ў двары ў раёне вуліцы Кузьмы Чорнага.

Яны сталі таксама сведкамі перавозкі дзясятка затрыманых людзей у мікрааўтобусе.

Калі карэспандэнты «Нашай Нівы» знялі момант масавага затрымання, іх таксама затрымалі. На гэты момант яны знаходзяцца ў аўтобусе міліцыі, куды людзей працягваюць падводзіць.

58 чалавек, пераважна міжнародных назіральнікаў, затрымалі на офісе праваабаронцаў-вясноўцаў.

Затрымлівалі кожнага, хто падымаў плакаты каля Акадэміі навук.

На іншым кардоне, на вуліцы Сурганава, згрудзілася каля 300 чалавек. Гэта людзі розных узростаў, мужжчын і жанчыны.

* * *

На вачах карэспандэнтаў «НН» у раёне плошчы Якуба Коласа былі затрыманыя сотні людзей.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031