Знайсці
25.03.2017 / 11:326РусŁacБел

На трасах у напрамку Мінска дзяжураць ДАІ і аўтаматчыкі. У цэнтр, як заўсёды перад масавымі мерапрыемствамі, падцягнулі аўтазакі

Аўтамабілісты паведамляюць, што на трасах у напрамку Мінска дзяжураць супрацоўнікі ДАІ і аўтаматчыкі — спыняюць ўсе машыны. Афіцыйных каментароў з узмоцненай адпрацоўкі трас і вуліц няма, піша Tut.by.

У прыватнасці, аўтамабілісты распавядаюць, што на М1, М4 і М5 трасе дзяжураць экіпажы ДАІ, з імі — людзі з аўтаматамі, стаяць агароджы. Супрацоўнікі міліцыі спыняюць усе машыны, правяраюць дакументы.

У Мінску таксама дзяжураць супрацоўнікі ДАІ: не толькі ў цэнтры, але і на развязках з мінскай кальцавой. У раён Акадэміі навук падцягнуты, як заўсёды перад масавымі мерапрыемствамі, аўтазакі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера