Знайсці
25.03.2017 / 09:4810РусŁacБел

Рэспубліканцы знялі з галасавання закон аб замене Obamacare. Гэта першая параза Трампа ў Кангрэсе

Кангрэсмены ад Рэспубліканскай партыі адклікалі з галасавання законапраект аб новай сістэме медыцынскага страхавання, якая павінна была замяніць сістэму, прынятую пры прэзідэнце ЗША Бараку Абаму.

NY Times

Адмена Obamacare была адным з галоўных абяцанняў прэзідэнта Дональда Трампа і адным з ключавых пунктаў у палітычнай праграме рэспубліканцаў, якія выступалі супраць яе ўвесь час кіравання Абамы. Як піша The New York Times, лідар рэспубліканскай большасці ў Палаце прадстаўнікоў Пол Раян у пятніцу паведаміў Дональду Трампу, што законапраект аб новай сістэме страхавання не атрымлівае дастатковай падтрымкі - для яго ўхвалення не хапае 10-15 галасоў. Пасля гэтага было прынята рашэнне зняць законапраект і не галасаваць па ім зусім.

Пасля адклікання законапраекта Пол Раян заявіў, што краіне давядзецца жыць з Obamacare ў найбліжэйшай будучыні.

***

Дональд Трамп падпісаў указ аб адмене Obamacare адразу пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта ЗША. Ён крытыкаваў сістэму медыцынскага страхавання Барака Абамы за высокі кошт і абяцаў, што сярод яго першых рашэнняў будзе новая, больш дасканалая.

Зняцце законапраекта з галасавання ў Палаце прадстаўнікоў, дзе рэспубліканцам належыць большасць - першая няўдача ініцыятывы Дональда Трампа ў Кангрэсе з часу яго абрання.

meduza.io

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера