Знайсці
25.03.2017 / 07:422РусŁacБел

Венесуэла папрасіла ААН дапамагчы ёй з лекамі

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура звярнуўся да ААН з просьбай павялічыць пастаўкі медыкаментаў у краіну, піша Бі-бі-сі.

Мадура заявіў, што ААН досыць кампетэнтная, каб нармалізаваць пастаўкі і размеркаванне лекаў у краіне.

Медыцынская федэрацыя Венесуэлы нядаўна паведаміла, што ў шпіталях засталося менш за 5% неабходных лекаў.

Прэзідэнт вінаваціць ва ўсім эканамічную вайну супраць яго ўрада і рэзкае падзенне цэнаў на нафту.

«Я папрасіў падтрымкі ў ААН, каб арганізацыя дапамагла вылечыць эканамічныя і сацыяльныя траўмы, нанесеныя нашаму народу», - сказаў Мадура ў пятніцу, выступаючы па тэлебачанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930