Знайсці
24.03.2017 / 17:3712РусŁacБел

Прадстаўнік ПА АБСЕ Харстэд: Мяне турбуюць арышты і запалохванні ў Беларусі

Кіраўнік рабочай групы па Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ Кент Харстэд выказаў занепакоенасць «усё больш небяспечнай атмасферай адносна дэманстрацый, якія праходзілі ў апошнія тыдні і якія плануюцца заўтра» ў Беларусі. Пра гэта паведамляе Tut.by са спасылкай на прэс-службу ПА АБСЕ.

oscepa.org

«Беларускія ўлады павінны праяўляць стрыманасць у абыходжанні з дэманстрантамі. Асноўныя правы грамадзян павінны выконвацца, у тым ліку на свабоду слова і мірную дэманстрацыю. Я асабліва занепакоены прэвентыўнымі арыштамі і запалохваннем, якія, як паведамляецца, накіраваныя на тое, каб перашкодзіць пэўным людзям узяць удзел у дэманстрацыях», — заявіў Харстэд.

Пры гэтым ён дадаў, што «ў дэманстрантаў таксама ёсць абавязацельствы».

«Свабода сходаў звязаная з абавязкамі. Арганізатары і ўдзельнікі дэманстрацый павінны сачыць за тым, каб яны адбываліся ў спакойнай і мірнай атмасферы. Я лічу, што пераважная большасць людзей у Беларусі чакаюць, што паводзіны ўсіх удзельнікаў дэманстрацый будуць узважанымі і адказнымі», — сказаў кіраўнік рабочай групы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера