Знайсці
24.03.2017 / 17:101РусŁacБел

Жыхарка Мазыра выманіла ў сяброў больш за $10 тысяч і некалькі гадоў хавалася ў Маскве

Гісторыя пачалася некалькі гадоў таму, паведамілі БЕЛТА ў Мазырскім раённым аддзеле Следчага камітэта.

Жанчына ўгаварыла сяброў, каб яны аформілі на сябе крэдыты, а грошы аддалі ёй. Пры гэтым, натуральна, гарантавала самастойна пагашаць асноўны доўг і працэнты. Першапачатковая сума пазык склала больш за $10 тысяч. Атрымаўшы гэтыя грошы, прадпрымальная дама аформіла яшчэ чатыры крэдыты на сябе.

Як высветлілася пасля, вяртаць грошы банкам, як і выконваць абавязацельствы перад сябрамі, яна не збіралася. Калі ж ёй пачалі паступаць напамінкі аб абавязках, жанчына кінулася на ўцёкі, вызначыўшы месцам жыхарства Маскву, дзе праз некаторы час яе і затрымалі паліцыянты.

У пачатку года махлярку перавялі ў Мазырскі ІЧУ, дзе яна, хутчэй за ўсё, будзе знаходзіцца да суда. Жанчыне выстаўленае абвінавачванне па ч. 4 арт. 209 КК (махлярства ў асабліва буйным памеры), а таксама па ч. 2 арт. 363 КК (супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў пры выкананні прафесійных абавязкаў) — аказалася, што ў 2012 годзе жанчына, хаваючыся ад дзяржаўтаінспектараў, нанесла ім лёгкія цялесныя пашкоджанні. За зробленае абвінавачанай пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера