Знайсці
24.03.2017 / 10:3112РусŁacБел

Памёр пробашч Леанід Нясцюк са знакамітага касцёла ў Гервятах

Памёр ксёндз Леанід Нясцюк, які больш за 20 гадоў служыў у «беларускім Нотр-Даме» — касцёле ў Гервятах (Астравецкі раён, Гродзенская вобласць). Пра смерць паведаміў у Facebook святар Сяргей Сурыновіч.

21 сакавіка Леаніда Несцюка шпіталізавалі ў цяжкім стане.

Фота са старонкі Сяргея Сурыновіча

«Святар, што дзейсніў прыгажосць… Кс. Леанід Нясцюк з Гервятаў пакінуў гэты свет. Вечны яму супакой і словы ўдзячнасці. (…) Прыклад лагоднага, адукаванага і выхаванага чалавека, заўсёды з усмешкай, заўсёды ветлівы. Удзячны яму, бо глядзеў на яго і вучыўся, вучыўся і захапляўся чалавекам і чалавечай паставай. (…) Вельмі шкада, што яго ўжо няма, але прыклад і яго справы застаюцца», — напісаў Сяргей Сурыновіч.

Касцёл у Гервятах часта называюць «беларускім Нотр-Дамам», штодня яго наведваюць шматлікія турысты з усёй краіны і з-за мяжы.

Айцец Леанід Нясцюк, вывучыўшы асновы ландшафтнага дызайну, за гэтыя гады стварыў побач з касцёлам дэндрапарк і уладкаваў раней пустуючую плошчу з фігурамі дванаццаці апосталаў. Пад кіраўніцтвам ксяндза знеслі старыя будынкі, абнавілі фасад касцёла, пабудаванага больш за 100 гадоў таму, замянілі дах, гродзенскія мастакі аднавілі два акны ў святыні. Ксёндз Леанід Нясцюк вядомы ў Беларусі і далёка за яе межамі.

vandrouka.by

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930