Знайсці
24.03.2017 / 10:154РусŁacБел

Беларусь паказала радыёэлектроннага падманшчыка на выставе ў Малайзіі

558-ы авіярамонтны завод (Баранавічы) прадэманстраваў на ваенна-тэхнічнай выставе LIMA 2017 «Сатэліт» — апаратуру радыётэхнічнай абароны самалётаў і верталётаў ад высокадакладнай радыёкіраванай зброі, піша выданне «ВПК».

Комплекс можа імітаваць наяўнасць у паветры іншых манеўруючых цэляў, у выніку чаго лакатары праціўніка «бачаць» не сапраўдны лятучы апарат, а некалькі фальшывых, распавёў галоўны канструктар «Сатэліта» Уладзімір Чмыроў.

«Сатэліт» на знішчальніку МіГ-29.

Прынцып дзеяння заснаваны на скажэнні фронта электрамагнітнай хвалі. Такім чынам апаратура можа падмануць амаль усе комплексы супрацьпаветранай абароны за выключэннем такіх як С-300, якія маюць кругавы агляд.

Рэкламнае відэа.

Сістэму купляюць ужо пяць краін, і яна хутка з'явіцца на ўзбраенні беларускай баявой авіацыі. Комплекс мае невялікія габарыты і масу - кантэйнеры могуць выглядаць як 2 ракеты даўжынёй 2,4 м і масай 50 кг пад крыламі самалёта. Пры гэтым кропка падвескі не губляецца — кантэйнер проста выкарыстоўваецца як пераходная бэлька, пад якую можа падвесіць прадугледжанае ўзбраенне, піша сайт завода

Аляксандр Гелагаеў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера