Знайсці
23.03.2017 / 12:2590РусŁacБел

Лукашэнка: Я гэтым спадарам хачу сказаць, што ўлада сёння абсалютна нікога не баіцца

Аляксандр Лукашэнка падкрэслівае важнасць захавання міру і спакойнага жыцця грамадзян у краіне і арыентуе ўладныя органы на падтрыманне правапарадку ў строгай адпаведнасці з законамі і Канстытуцыяй. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях грамадскай бяспекі.

president.gov.by

«Мы ў стане сёння захаваць мір і спакой у нашай краіне, і мы нічога і нікога не баімся, — падкрэсліў ён. — Давайце абмяркуем сітуацыю, якая складаецца. Мяне вельмі турбуе тая інфармацыя, якую атрымліваю. Гэта не той аб'ём, які мы даем у СМІ (ужо каб не запалохваць, мізэр даем)».

«Абмяркуем увесь комплекс той інфармацыі і мерапрыемстваў, якія праведзены ў сувязі з нашай антытэрарыстычнай барацьбой, і зробім адпаведныя высновы. Нікога, падкрэсліваю, не запалохваючы, не палохаючы, будзем дзейнічаць роўна паводле закона», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы заявіў, што дадзеную нараду спецыяльна было вырашана правесці адкрыта. «Я прытрымліваюся аднаго пункта гледжання: мы нічога ні ад каго не павінны закрываць. Мы павінны сумленна, адкрыта абмяркоўваць тыя пытанні, якія сёння хвалююць нашых людзей і, натуральна, не могуць не хваляваць нас», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адкінуў меркаванне, што напярэдадні некаторых нежаданых падзей улада пачынае кагосьці запалохваць.

«Бачу, што ходзіць такая шалёная думка ў кагосьці. Я гэтым спадарам хачу сказаць, што ўлада сёння абсалютна нікога не баіцца. Асабліва, што тычыцца прэзідэнта. Мы праводзім сумленную, шчырую палітыку», — заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ўлада не дапусціла, каб краіну раскралі і расцягнулі на кавалкі. «Мы не раздалі ўласнасць, хоць сёй-той ўнутры і асабліва звонку марыць тут падзяліць сёе-тое. Мы праводзілі тую палітыку, якую абяцалі падчас прэзідэнцкіх выбараў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але, тым не менш, мне непрыемна чуць, што мы кагосьці палохаем. Хачу сказаць, што мы нікога не палохаем і палохаць не будзем. Але мы будзем вельмі жорстка прытрымлівацца выканання законаў і Канстытуцыі краіны».

«Мы нікому не закрываем рот, але крок налева, крок направа ад закона будзе самым жорсткім чынам спыняцца», — падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Ён адзначыў, што ў краіне падтрымліваецца спакой і парадак, а людзі адчуваюць сябе ў бяспецы. «Гэта няпроста даецца. І калі толькі мы недзе парушым гэты парадак, заўтра будзе так, як у нашых суседзяў. Калі хто-небудзь хоча гэтага (хай мізэр у грамадстве, але такія ёсць), яны павінны разумець, што мы, нікога не запалохваючы, заклічам іх да парадку. Вось тэма нашай сённяшняй гутаркі», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930