Знайсці
23.03.2017 / 10:4310РусŁacБел

«Ты ажэнішся са мной?» Кітаянка выкупіла рэкламу ў 900 таксі, каб зрабіць прапанову хлопцу

На светлавых табло 900 таксі ў адзін дзень з’явілася фраза: «Чжан Цзаньфэн, я хачу за цябе замуж, ты асмелішся ажаніцца са мной?». За такую паслугу жанчыне прыйшлося аддаць 1500 даляраў. Але яно таго было варта: хлопец пагадзіўся.

Большасць людзей ацаніла ўчынак дзяўчыны, але былі і такія, хто асудзіў такую мяккацеласць: у грамадстве да гэтага часу існуе меркаванне, што рабіць прапанову — гэта абавязак мужчыны. А вы як лічыце?

Гэта не першая незвычайная прапанова рукі і сэрца, арыгінальнасць якіх абмяркоўвае ўвесь свет: так, ужо не раз такія эмацыйныя моманты ствараліся сярод канцэртаў, спартыўных матчаў, хлопцы нярэдка арандуюць аўтавышкі, якія падымаюць іх з кветкамі і пярсцёнкам на паверх да каханай. Аднойчы ў Астане малады чалавек зрабіў прапанову пад вадой, загадзя запрасіўшы будучую жонку ў акіянарыум.

КК паводле mashable.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера