Знайсці
23.03.2017 / 09:078РусŁacБел

Сэкс-цацкі могуць стаць аб'ектам хакерскіх атак?

Суд абавязаў канадскую кампанію Standard Innovation выплаціць кампенсацыю на агульную суму каля 3 млн даляраў сваім кліентам у ЗША. Спецыялісты ў сферы інтэрнэт-бяспекі даведаліся, што кампанія збірала персанальныя дадзеныя сваіх кліентаў. Сітуацыя ўнікальная тым, што Standard Innovation займаецца вытворчасцю цацак для дарослых.

Адным з прадуктаў канадскай кампаніі быў высокатэхналагічны вібратар We-Vibe, якім можна было кіраваць на любой адлегласці пры дапамозе мабільнага дадатка We-Connect. Прадукт быў распрацаваны ў першую чаргу для пар, у якіх партнёры часова знаходзяцца ў розных краінах і гарадах. Стала вядома, што акрамя сваіх непасрэдных функцый, We-Vibe запісвала розныя дадзеныя сваіх карыстальнікаў (тэмпературу, налады карыстальнікаў, адрасы электроннай пошты і г.д.) і дасылала іх у Standard Innovation.

Суд пастанавіў, што кампанія павінна заплаціць кожнаму карыстальніку We-Connect і We-Vibe па 7,5 тысяч даляраў ЗША. Фактычна гэта першы выпадак, калі вытворцу сэкс-цацак абвінавацілі ў парушэнні правіл прыватнасці карыстальнікаў. У Standard Innovation паведамілі, што дадзеныя не перадаваліся трэцім асобам і збіраліся яны толькі ў маркетынгавых мэтах. Спецыялісты па інфармацыйнай бяспецы адзначылі, што тэарэтычна трэція асобы маглі атрымаць доступ да іх.

На канферэнцыі Def Con у ЗША хакеры з мянушкамі Goldfisk і Follower паказалі, як трэці бок можа перахапіць дадзеныя з «разумных» вібратараў альбо нават атрымаць незаконны кантроль над такім вібратарам, што юрыдычна можа падпадаць пад акт сэксуальнага гвалту.

Гэты выпадак сведчыць пра тое, што пытанні кібербяспекі і абароны персанальных дадзеных у эпоху «інтэрнэту рэчаў» выходзяць на новы ўзровень.

«Інтэрнэт рэчаў» — гэта канцэпцыя вылічальнай сеткі фізічных аб'ектаў («рэчаў»), абсталяваных убудаванымі тэхналогіямі для ўзаемадзеяння адзін з адным ці з навакольным асяроддзем. Праз тое, што сучасныя тэхналогіі пранікаюць у самыя звычайныя рэчы і прылады, узнікае цікавасць да такіх рэчаў і з боку хакераў. І персанальныя дадзеныя (у тым ліку сведчанні пра прыватнае жыццё) могуць лёгка аказацца ў злачынцаў.

Акрамя сэкс-цацак, не трэба забываць і пра больш традыцыйную тэхніку, якая абсталявана камерамі і прыладамі гуказапісу (сучасныя тэлевізары, ноўтбукі і смартфоны). Праз узлом гэтай тэхнікі хакеры таксама могуць даведацца пра ваша сэксуальнае жыццё.

Калі вы звычайны чалавек, наўрад ці за вамі будуць сачыць спецслужбы — у іх для гэтага няма ні рэсурсаў, ні жадання. Але стаць ахвярай атакі з боку хакераў-злачынцаў можа стаць кожны.

Максім Маханькоў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930