Знайсці
23.03.2017 / 01:1451РусŁacБел

Пакуль Дашкевічаў не было дома, у кватэры правялі ператрус: зніклі грошы і кот

Лідар маладафронтаўцаў Зміцер Дашкевіч, імаверна, знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пакуль яго жонка Наста Дашкевіч высвятляла месцазнаходжанне мужа, у іх дома прайшоў ператрус.

«Адзінае, чаго я баялася, гэта начнога ператрусу з маленькімі дзеткамі на руках. Як яны будуць рэагаваць, як іх супакойваць і г.д. Але супрацоўнікі карных ворганаў паклапаціліся пра гэта: ператрус адбыўся без маёй прысутнасці. Што тут шукалі і што знайшлі застанецца загадкай» — напісала Наста Дашкевіч у сваім фэйсбуку.

Пасьля таго, як Наста Дашкевіч з дзецьмі вярнулася дадому, нягледзячы на тое, што дзверы былі зачыненыя на ключ, Наста заўважыла ў кватэры перамены.

«Я прыйшла дахаты, адкрыла дзверы сваім ключом, зайшла ў кватэру, мяне здзівіла, што дзверы адчыненыя, стаяць крэслы ў пакоі (відаць, панятыя сядзелі). Рэчы дасталі, Змітра адзенне — камуфляж, дакументы наверсе. Няма татальнага вэрхалу, але бачна, што шукалі нешта», — патлумачыла яна ў каментары Радыё Свабода.

Як выявілася, з кватэры зніклі грошы — каля $300-400 у двух канвертах.

Акрамя таго, знік кот Леапольд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера