Знайсці
24.03.2017 / 20:133РусŁacБел

Праект «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» запрашае на штодзённыя бясплатныя аўтарскія экскурсіі па Менску!

«Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours» — гэта адукацыйны дабрачынны праект, прысьвечаны пешым вандроўкам па Менску.

У межах праекту вас чакаюць штодзённыя (з красавіка па верасень) ці штотыднёвыя (з кастрычніка па сакавік) вандроўкі і 19 аўтарскіх экскурсій — кожная зь іх адкрые вам новую цікавую старонку гісторыі гораду.

Вас чакаюць сотні фактаў і цікавостак, гарадзкія гісторыі, сьмешныя, незвычайныя і кур’ёзныя выпадкі, легенды і паданьні, прывіды і старажытныя некропалі, гісторыя Беларусі на менскіх вуліцах. 

Тысячы людзей ужо наведалі экскурсіі праекту. Далучайцеся!

Праект «Вандроўкі ў мінулае» працуе згодна з прынцыпам «Free Walking Tours» — гэта бясплатныя пешыя экскурсіі, сацыяльны праект, мэтай якога зьяўляецца азнаямленьне зь гісторыяй гораду. Такія экскурсіі будуць цікавымі як гасьцям, так і жыхарам гораду; экскурсіі такога фармату даўно ладзяцца па ўсім сьвеце і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю.

Кожны жадаючы можа прыйсьці на вандроўку, па сканчэньні якой, калі вам спадабалася, вы можаце дапамагчы разьвіцьцю праекту, пакінуўшы чаявыя.

Загадзя запісвацца на вандроўкі ня трэба. Сярэдняя працягласьць экскурсіі — 1,5 гадзіны. Экскурсіі адбываюцца пры наяўнасьці мінімум 10 чалавек.

Нашыя экскурсіі гэта:

Легенды і гісторыі старога Менска 

Паданьні сівой даўніны

Падарожжа ў мінулыя стагодзьдзі

Менскія некропалі: Кальварыя

Ад Францішканскай да Дамініканскай

Маляўнічыя акварэлькі з Лошыцы

Таямніцы каталіцкіх сьвятыняў

Вандроўка па Ракаўскім прадмесьці і ваколіцах

Старасьвецкі праменад

Менскія некропалі: Вайсковыя могілкі

Менскія некропалі: Усходнія могілкі

Шэпт старых валуноў

Старажытная Старажоўка

Старонкі жыцьця дарэвалюцыйнага Менску

Менскія гісторыі

Зігзагі менскай мінуўшчыны 

Цікавосткі Губернатарскага саду

Асмолаўка, альбо двухпавярховы Менск

Праспект

Апісаньне ўсіх 19 экскурсій праекту, а таксама расклад вандровак можна пабачыць у суполках праекту ў сацсетках (падпісвайцеся, там шмат цікавага!):

 Vk.com 

 Facebook

Хто ня мае акаўнту ў сацсетках — расклад можна пабачыць на Afisha.tut.by і Citydog.by, а таксама расклад і апісаньні вандровак можна атрымаць па пошце, даслаўшы запыт на [email protected].

Усе экскурсіі праекту можна замовіць прыватна для сябе/сяброў/карпаратыву/школы/універу/etc. у зручны вам дзень і час. Кошт вандроўкі — 80 руб. за экскурсію для групы 1—50 чалавек. Зьвяртайцеся па тэлефоне: +375 29 564-70-09 (МТС) ці лістуйце на e-mail: [email protected].

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера