Знайсці
21.03.2017 / 21:222РусŁacБел

Холад зніжае рызыку развіцця дыябету і атлусцення

Галандскія навукоўцы правялі даследаванне, у выніку якога высветлілі, што холад у памяшканні і на вуліцы зніжае рызыку развіцця атлусцення і дыябету другога тыпу, паведамляюць інфармагенцтвы.

Даследчыкі вывучылі даныя па сярэдніх тэмпературах і дыябеце ў пяцідзесяці штатах ЗША, на востраве Гуам, Пуэрта-Рыка, а таксама Віргінскіх астравах. Гэта паказала, што чым цяплей, тым больш людзей, якія пакутуюць на дыябет. Спецыялісты выявілі, што ў людзей, якія праводзяць шмат часу ў цёплых дамах і офісах, шанец развіцця дыябету і атлусцення прыкметна вышэйшы.

Гэта адбываецца праз тое, што, чым цяплей, тым менш наша цела выдаткоўвае энергіі на абаграванне, з-за чаго можа развівацца дыябет другой ступені і атлусценне. Таму навукоўцы раяць спаць з адкрытым акном.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930