Знайсці
20.03.2017 / 19:021РусŁacБел

Банкаматы Белаграпрамбанка больш за два тыдні могуць працаваць з перабоямі

Банкаматы ААТ «Белаграпрамбанк» больш за два тыдні могуць працаваць з перабоямі ў Мінску і Мінскай вобласці. Такая інфармацыя размешчаная на сайце банка.

«У сувязі з правядзеннем работ па рэарганізацыі сеткі банка ў перыяд з 23 сакавіка па 7 красавіка могуць назірацца перабоі ў працы банкаматаў і інфакіёскаў банка, размешчаных у Мінскай вобласці і часткова ў Менску», — гаворыцца ў паведамленні.

Падрабязны пералік банкаматаў і інфакіёскаў, у якіх магчымыя збоі, размешчаны на сайце банка.

Белаграпрамбанк прыносіць прабачэнні за прычыненыя нязручнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031