Знайсці
20.03.2017 / 14:324РусŁacБел

Прызначаны намеснікі старшыні Мінгарвыканкама

Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў прызначэнне намеснікаў старшыні Мінскага гарвыканкама.

Пасаду першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама зойме Фёдар Рымашэўскі. Да гэтага часу ён займаў пасаду генеральнага дырэктара дзяржаўнага вытворчага аб'яднання «Мінскбуд».

На пасады намеснікаў старшыні Мінскага гарвыканкама ўзгодненыя Аляксандр Крэпак і Ігар Юркевіч. Раней яны ўзначальвалі адпаведна адміністрацыю Маскоўскага раёна сталіцы і камітэт па ахове здароўя Мінскага гарвыканкама.

Лукашэнка таксама ўзгадніў прызначэнне Андрэя Жайловіча кіраўніком адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння горад функцыянуе як след, аднак узровень развіцця сталіцы мог бы быць на парадак вышэйшы. Для гэтага кіраўнік краіны даручыў вырашыць тры галоўныя задачы: ўрэгуляваць цэнавую палітыку, забяспечыць рост заработнай платы і вырашыць праблему занятасці насельніцтва.

«Ніякага беспрацоўя быць не павінна. Тым больш што, пачынаючы з вясны, працы ў Мінску хоць адбаўляй. Сёння трэба задзейнічаць усіх, хто ходзіць без працы. Усіх, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — Тым, хто хоча ўладкавацца на працу і можа працаваць, трэба дапамагчы. Хто не хоча (такіх усё-такі крыху), трэба прымусіць працаваць. Таму зрабіце ўсё, каб па максімуме заняць людзей».

Што тычыцца ўзроўню заработнай платы, то, на думку Лукашэнкі, казаць пра сярэдні заробак у Мінску ў $ 500 проста смешна. У сталіцы ён павінны быць значна вышэйшы, чым у рэгіёнах. Тады гэта падцягне і сярэдні заробак па краіне.

«Зразумела, што рашэнне гэтых задач пацягне за сабой і вырашэнне іншых. Дапусцім, якое павышэнне заработнай платы без павышэння прадукцыйнасці працы? Таму павышэнне зарплаты - гэта павышэнне прадукцыйнасці працы. У рэшце рэшт гэта (гледзячы дзе і як) павышэнне аб'ёмаў вытворчасці. А каб мець грошы, гэта трэба прадаць. гэта цэлы ланцужок. Але мы павінны вырашыць гэтую задачу. і многае ў краіне будзе залежаць ад таго, як жыве і працуе Менск. Таму бярыце стырны кіравання ў свае рукі і пачынайце дзейнічаць, - паставіў задачу Аляксандр Лукашэнка. - Бяздзейнасць я не пацярплю. Я вам кажу шчыра: ці вы пачынаеце дзейнічаць і даеце вынік, выконваеце даручэнні прэзідэнта, ці я буду прымаць рашэнні, прытым самыя сур'ёзныя».



БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930