Знайсці
18.03.2017 / 13:532РусŁacБел

Беларускія гандбалісткі перамаглі зборную Польшчы ў Гданьску

Гандбалісткі зборнай Беларусі паспяхова пачалі выступленне на міжнародным турніры ў польскім Гданьску.

У стартавым паядынку падапечныя Томажа Чатара здолелі вырваць перамогу ў каманды Польшчы з мінімальнай розніцай у ліку - 24:23 (12:11).

Сёння беларускія гандбалісткі сустрэнуцца з камандай Славакіі, якая ў першым туры абгуляла зборную Украіны - 28:25 (12:11). У заключны дзень турніру, 19 сакавіка, беларускі згуляюць з украінкамі.

Гандбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі (U-19) у Жлобіне пераможна стартавалі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы. У першым матчы 6-й кваліфікацыйнай групы каманда Алены Гусевай разграміла аднагодак з Грузіі - 34:24 (16:13). Сёння беларускі будуць сапернічаць з гандбалісткамі Швейцарыі, якія напярэдадні згулялі ўнічыю з партугальскай камандай - 25:25. У трэцім туры 19 сакавіка зборная Беларусі сустрэнецца з Партугаліяй. З гэтага квартэта пуцёўку ў фінальную стадыю кантынентальнага першынства атрымае толькі пераможца.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930