Знайсці
19.03.2017 / 10:5946РусŁacБел

Хто такі Пеця Маркелаў, асуджаны на 12 сутак за стрым

Фота Віялеты Саўчыц.

Пятро Маркелаў — удзельнік дазволенага Маршу недармаедаў у Мінску. Едучы дадому, Пятро зняў на відэа затрыманне студэнтаў у тралейбусе — відэа набярэ ў інтэрнэце больш за 85 тысяч праглядаў. Яго схапілі заадно з тымі, чыё затрыманне ён здымаў, і 16 сакавіка сталічны Цэнтральны суд асудзіў яго на 12 сутак зняволення.

Свой прысуд ён выслухаў спакойна, усміхнуўся расхваляваным сябрам і аптымістычна запэўніў: «Усё будзе добра!».

«Усё будзе добра» — гэта пазіцыя, уласцівая Пятру ў прынцыпе. Нават адна з суполак, якую ён вядзе ў Facebook, мае такую назву. 

Пётр Маркелаў — 22-гадовы хлопец родам з Маладзечна. З шасці гадоў жыве ў Мінску, куды пераехаў разам з сям'ёй. Бацькі Пятра — дактары. Сам жа ён не пайшоў у медыцыну і працуе ў галіне праектнага менеджменту.

«У грамадскую дзейнасць Пеця ўключыўся літаральна з пятага класа, — распавядае яго маці Ірына Маркелава. — Мы тады яго аддалі ў 23-ю беларускамоўную гімназію. І ён ужо пяцікласнікам разам з сябрамі распаўсюджваў налепкі, што агітавалі ісці на Плошчу ў 2006-м».

У 2014-м, у 19 гадоў, хлопец балатаваўся ў мясцовы Савет дэпутатаў і стаў вядомы пад брэндам «Кандыдат Пётр». Будучы самым маладым кандыдатам, Пятро са сваёй ініцытыўнай групай змог правесці яркую кампанію, адметную іроніяй і гумарам.

Фота Віялеты Саўчыц.

Сябры кажуць пра Маркелава, што ён фізічна не можа назіраць несправядлівасць: ці то яна праяўляецца на выбарчым участку пры падліку галасоў, ці падчас затрымання людзей асобамі ў цывільным.

Маці адзначае, што «абвостранае пачуцце справядлівасці» пачало яскрава праяўляцца ў Пеці яшчэ ў школьныя гады, калі ён, толькі займеўшы мабільны тэлефон, пачаў на яго з-пад парты здымаць настаўніцу, якая абражала і нават біла вучняў. 

Маркелава ўжо двойчы адлічвалі з БДУ. Фармальная прычына — «пропускі». Аднак з акадэмічнай паспяховасцю ў Пятра не было ніякіх праблемаў да ўдзелу ў выбарах 2014-га. Праблемы пачаліся адразу пасля выбарчай кампаніі. І працягнуліся летась, калі ён аднавіўся на фізфак БДУ, а праз тры месяцы быў зноў адтуль адлічаны пасля гісторыі са з’яўленнем у корпусе савецкай сімволікі.

«Мой прадзед (Пецеў прапрадзед) настаўнік Міхась Чатырка быў у свой час рэпрэсаваны і закатаваны ў ГУЛАГу. Можа, гэтае імкненне змагацца ў некаторай ступені перадалося ў спадчыну і Пятру,» — кажа Ірына Маркелава.

Летась Пятро ўзначальваў ініцыятыўную групу Алеся Лагвінца, пасля разам з ім і іншымі актывістамі арганізаваў ініцыятыву «Дзея».

Фота з суполкі «Дзея» ў Facebook.

Ён стварыў сайт kurapaty.by, праз які на абарону ўрочышча Курапаты было сабрана 2550 еўра. Менавіта ён дапамагаў праваабаронцам-«вясноўцам» складаць спіс затрыманых, пакуль сам у яго не трапіў. 

Ганна Клімовіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера