Знайсці
15.03.2017 / 19:203РусŁacБел

«БПС-Сбербанк» ўводзіць камісію за пагашэнне крэдытаў наяўнымі

ААТ «БПС-Сбербанк» ўводзіць камісію за пагашэнне крэдытаў наяўнымі, паведамілі ў прэс-службе банка.

«З 3 красавіка «БПС-Сбербанк» ўводзіць камісію ў памеры Br3 за кожную квітанцыю па пагашэнні абавязацельстваў па крэдытным дагаворы (асноўны доўг, працэнты, штрафы, пені і іншыя) у касах банка», — растлумачылі ў банку.

Узнагароджанне не будзе спаганяцца ў выпадках поўнага датэрміновага пагашэння ўсіх абавязацельстваў па крэдытнай дамове ў касах банка, а таксама выканання аперацый з выкарыстаннем аплатнай карткі банка ў яго прыладах самаабслугоўвання (інфакіёск, банкамат) альбо з дапамогай аддаленых каналаў абслугоўвання: Сбербанк Анлайн, Мабільны банк, SMS-банкінг, Аўтаматычная аплата. Акрамя таго, камісію не будуць спаганяць пры здзяйсненні аперацый з выкарыстаннем аплатнай карткі любога іншага банка на сайце БПС-Сбербанка ў раздзеле «Анлайн пагашэнне крэдыту», а таксама ў прыладах самаабслугоўвання банка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера