Знайсці
15.03.2017 / 18:36РусŁacБел

Муж і жонка ў Брэсце патрапілі ў аварыі за 20 метраў адзін ад аднаго з розніцай у 38 хвілін ВІДЭА

У Брэсце на скрыжаванні з кругавым рухам адбыліся два ДТЗ з інтэрвалам у 38 хвілін. У першым выпадку ў аварыю трапіла 38-гадовая жанчына, у другім — яе муж, які спяшаўся на дапамогу жонцы. ДТЗ адбыліся 14 сакавіка, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.

Відэа: WikiLink Інтэрнэт-Правайдэр

Першая аварыя адбылася каля 16:00. Жанчына на Renault ехала па дарожным коле. Паводле папярэдняй версіі, пры з'ездзе з яго ёй не саступіў дарогу Volkswagen Sharan. Удзельнікі ДТЗ паведамілі пра здарэнне ў ДАІ.

Пакуль інспектар афармляў аварыю, а 16:38 на гэтым жа коле адбылося другое ДТЗ, паведамілі ў ДАІ вобласці. На гэты раз кіроўца Opel Zafira пры ўездзе на кола не саступіў дарогу аўтамабілю. Аварыя адбылася прыкладна за 20 метраў ад першага ДТЗ. Як высветлілася, кіроўца Opel Zafira — муж жанчыны на Renault, які даведаўся пра здарэнне і спяшаўся на дапамогу.

«Жанчына прасіла мужа хутчэй прыехаць, каб дапамагчы: з ёй знаходзілася дачка, — распавяла Наталля Сахарчук, начальнік прэс-службы Дзяржаўтаінспекцыі рэгіёну. — Дзіця ехала ў аўтакрэсле, што у многім паўплывала на наступствы — ніхто не пацярпеў. Пасля пад'ехаў муж жанчыны і таксама стаў удзельнікам ДТЗ. У другім выпадку пашкоджанні былі мінімальнымі, вадзіцелі склалі Еўрапратакол».


Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера