Знайсці
14.03.2017 / 19:553РусŁacБел

На рэспубліканскіх дарогах уводзяцца сезонныя абмежаванні

Мінтранс Беларусі пастанавіў з 15 сакавіка па 25 красавіка 2017 года на рэспубліканскіх дарогах Беларусі ўвесці абмежаванні транспартных нагрузак у межах ад 6 да 9 тон на адзіночную вось. Таксама ўстанаўліваюцца абмежаванні, якія ўводзяцца на летні перыяд: з 23 мая па 31 жніўня 2017 года.

«Пералік дарог з абмежаваннямі дапушчальных нагрузак складзены па выніках дыягностыкі. Гэта азначае, што канкрэтныя абмежаванні ўводзяцца на пэўных участках дарог у адпаведнасці з іх актуальным станам, — паведамілі ў прэс-службе Мінтранса. — Аднак на асноўных маршрутах руху транзітнага транспарту і некаторых іншых дарогах абмежаванні ўводзіцца не будуць».

Часовыя абмежаванні не будуць распаўсюджвацца на транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў, жывых жывёл, кветак, грузаў гуманітарнай дапамогі, лекавых сродкаў, пошты і паштовых грузаў, збожжа, камбікармоў, насеннага фонду, угнаенняў, небяспечных грузаў, а таксама грузаў, што перавозяцца ў рэфрыжэратарах, для захаванасці якіх патрабуецца выкананне спецыяльнага тэмпературнага і санітарна-гігіенічнага рэжымаў.

Пад абмежаванні не трапляюць транспартныя сродкі, якія ажыццяўляюць дзейнасць па ўтрыманні, рамонце і развіцці аўтадарог, а таксама перавозкі грузаў у мэтах забеспячэння абараназдольнасці, правапарадку, ліквідацыі надзвычайных сітуацый або наступстваў ДТЗ.

Без уліку часовых абмежаванняў магчымыя таксама пэўныя віды перавозак, але пры ўмове атрымання спецыяльнага дазволу на праезд.

«На дарогах устаноўленыя часовыя дарожныя знакі, а за перамяшчэннем грузавога аўтатранспарту з улікам абмежаванняў будзе ажыццяўляцца кантроль. Пры спрыяльных умовах надвор'я часовыя веснавыя абмежаванні нагрузак могуць быць адмененыя датэрмінова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930