Знайсці
14.03.2017 / 10:395РусŁacБел

960 рублёў на месяц. Колькі грошай прыходзіцца на сярэднюю беларускую сям'ю

Сярэдняя беларуская сям'я ў мінулым годзе мела 962,3 рубля ў месяц, паведамляе Белстат па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак паводле ўзроўню жыцця. У гарадах і пасёлках гарадскога тыпу гэтая сума склала 1 034,3 рубля ў месяц, у сельскіх населеных пунктах — 773 рублі.

Фота Ірыны Арахоўскай

У пераліку на даляры па сярэднеўзважаным курсе Нацбанка сума, якой у мінулым годзе штомесяц мела сярэднестатыстычная беларуская сям'я, склала 481 даляр.

Штомесячныя спажывецкія расходы сярэдняй сям'і ў мінулым годзе склалі 677,7 рубля: гарадах і пасёлках гарадскога тыпу - 748,2 рубля, у сельскіх населеных пунктах - 492,5 рубля.

Сярэдняе беларускае сямейства ў 2016 годзе больш за ўсё траціла грошай на харчаванне - 41,5% (год таму - 41,9%). На нехарчовыя тавары сыходзіла 31,6% у месяц (год таму — 32,7%), на аплату паслуг — 23,6% (год таму - на 21,9%), а алкаголь і тытунь — 3,3 % (год таму - 3,5%).

Тым часам у Беларусі працягвае расці колькасць сем'яў, якія жывуць за мяжой беднасці. У 4-м квартале мінулага года ў 170 тысяч хатніх гаспадарак штомесячны даход не перавышаў бюджэт пражытачнага мінімуму. Для параўнання: у ліпені-верасні за нацыянальнай рысай беднасці знаходзілася амаль 158,8 тысячы сем'яў.

Часцей сталі аказвацца за мяжой беднасці адзінокія беларусы - 1,8% ад агульнай колькасці гэтай катэгорыі. Год таму - 1,5%.

finance.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930