Знайсці
12.03.2017 / 17:4135РусŁacБел

Мова наша. Пастрожыць — як вам такое слова?

Я часта сутыкаўся з пытаннем, як найлепш перадаць па-беларуску моднае ў лукашэнкаўцаў слова «ужесточить».

«Ужесточить контроль», «ужесточить законодательство», «ужесточить меры», «ужесточить норму». Слоўнік дае пераклад «узмацніць». Але ён не заўсёды дакладны. Не скажаш: «узмацніць заканадаўства, узмацніць норму». «Зрабіць заканадаўства больш жорсткім» — грувастка.

Я спытаўся ў сяброў у фэйсбуку пра іх варыянты.

Прагучалі розныя ідэі.

Лінгвіст Мікола Раманоўскі напісаў, напрыклад: «Ужесточить контроль» — м.б. проста «пільней кантраляваць». Увогуле тут прыслоўе ў параўнальнай ступені з дзеясловам, здаецца, можа добра зайсці».

Былі і жарты: «ужэстачыць!», «зрабіць жэстачайшым».

Але найлепшы, на маю думку, варыянт, прапанавала Вольга Блажэвіч: «Пастрожыць».

Ён адразу многім спадабаўся, людзі прыгадалі, як чулі такое слова ад дзядоў.

Я думаю, гэтае слова заслугоўвае таго, каб прыжыцца. А вы як думаеце?

Андрэй Дынько

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031