Знайсці
12.03.2017 / 14:593РусŁacБел

Продаж электронных цыгарэт непаўналетнім забароняць

Забарона на продаж электронных цыгарэт асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, плануецца ўвесці ў Беларусі, паведаміла БелТА намеснік галоўнага ўрача Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Людміла Наройчык.

У Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаецца рост выкарыстання электронных сістэм курэння. У першую чаргу гэта ўяўляе пагрозу для здароўя падрастаючага пакалення. Праектам абноўленага дэкрэта №28 прадугледжваецца распаўсюджванне на электронныя сістэмы курэння і вадкасці для іх нормаў і правілаў, якія дзейнічаюць у дачыненні да абароту і спажывання тытунёвых вырабаў. У прыватнасці, плануецца забараніць рэалізацыю электронных цыгарэт грамадзянам, якія не дасягнулі 18 гадоў. Зараз у краіне не ўстаноўлены ўзрост, з якога дазволена іх продаж. Часцяком менавіта маладыя людзі набываюць электронныя цыгарэты, у выніку выкарыстання якіх у іх узнікае нікацінавая залежнасць. Плануемыя меры дазволяць скараціць спажыванне электронных цыгарэт падлеткамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера