Знайсці
11.03.2017 / 09:315РусŁacБел

Першы беларускі зомбі-хорар прэзентуюць у Віцебску 

У панядзелак 13 сакавіка ў віцебскім пабе «Торвальд» адбудзецца творчая сустрэча з пісьменнікамі Уладзімірам Садоўскім і Андрэем Дзічэнкам. Абодва аўтары сёлета выйшлі ў фінал літаратурнай прэміі «Дэбют» і прэтэндуюць на атрыманне галоўнага прызу — 2000 даляраў.

Уладзімір Садоўскі прэзентуе свой нашумелы зомбі-хорар «1813», Андрэй Дзічэнка — пікантную кнігу-падарожжа па памежных прасторах пад назвай «Сонечны чалавек».

Аповесць Садоўскага «1813» ужо за першыя тыдні з моманту публікацыі атрымала дзясятак станоўчых водгукаў і наступныя чатыры месяцы трымалася ў лідарах па выніках продажаў электронных кніг. У пачатку 2017 года кніга выйшла ў папяровым варыянце, і цяпер б’е рэкорды па распаўсюдзе.

Зборнік апавяданняў «Сонечны чалавек» Андрэя Дзічэнкі — дэбютная кніга аўтара на беларускай мове, якая выйшла толькі ў электронным варыянце на kniharnia.by. Да гэтага ён напісаў некалькі кніг па-руску. Друкуецца ў прэстыжным расійскім «Снобе», вывучаецца ў курсах новай літаратуры ў каледжах ЗША. Галоўныя героі яго твораў — анамальныя людзі, ахвяры лакальных канфліктаў, азлобленыя маньякі, палкія дзяўчыны, ідэйныя цнотнікі і сталкеры з нязведаных сусветаў. 

Увага, Віцебск! Творчая сустрэча з пісьменнікамі, якія прымушаюць па-новаму глядзець на беларускую літаратуру, адбудзецца ў панядзелак 13 сакавіка ў пабе «Торвальд» (вул. Талстога, 1). Пачатак а 19.00.
Уваход вольны.

Мерапрыемства арганізавана з ініцыятывы выдавецтва «Янушкевіч» і партала беларускіх электронных кніг kniharnia.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930