Знайсці
10.03.2017 / 12:035РусŁacБел

Каля Палаца незалежнасці хочуць пабудаваць гасцінічны комплекс

У адміністрацыі Цэнтральнага раёна на грамадскае абмеркаванне выстаўлены горадабудаўнічы праект дэталёвага планавання тэрыторыі частцы паркавага комплексу «Дразды» ў межах пр. Пераможцаў — праезд у рэзідэнцыю «Дразды» — паўночна-ўсходняя ландшафтна-рэкрэацыйная зона 46 ЛР-2 — вул. Арлоўская (ўнясенне змяненняў).

Тэрыторыя, аб якой ідзе гаворка, знаходзіцца каля парку забаў «Дрымлэнд», піша Tut.by.

Па праекце да 2030 года тут прадугледжваюцца:

— рэканструкцыя паркавых тэрыторый, у тым ліку: гарадскога сквера з крыніцай (арганізацыя зон ціхага адпачынку, пляцовак для размяшчэння часовых кропак грамадскага харчавання, пункта пракату ровараў з зонай адпачынку для раварыстаўі г. д.); спартыўна-аздараўленчага парку з лыжаролернай трасай (рэканструкцыя лыжаролернай трасы і веладарожак, пешаходных дарожак і набярэжнай з добраўпарадкаваным пляжам);

— развіццё парку забаў «Дрымлэнд» з аквапаркам і атракцыёнамі;

— добраўпарадкаванне паркавай тэрыторыі ўздоўж вул. Арлоўскай з арганізацыяй тэматычнага парку «міні-Беларусь» з экспазіцыяй і будынкамі адміністрацыі, кафэ і павільёнамі;

— стварэнне агульнагарадскога і раённага шпацырнага парку на левым беразе р. Свіслачы з высокім узроўнем добраўпарадкавання і размяшчэннем фізкультурна-аздараўленчага комплексу;

— будаўніцтва будынка Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь па вул. Арлоўскай;

— завяршэнне будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу «Сокал»;

— завяршэнне будаўніцтва Тэхнічнага цэнтра нацыянальных зборных каманд Рэспублікі Беларусь па футболе;

— будаўніцтва гасцінічнага комплексу па пр. Пераможцаў;

— будаўніцтва рэстараннага комплексу на левым беразе р. Свіслачы па вул. Арлоўскай.

Акрамя таго, па генплане Мінска прадугледжана, што па тэрыторыі паркавага комплексу будзе праходзіць трэцяе транспартнае кальцо.

Грамадскае абмеркаванне праекта будзе праходзіць з 17 сакавіка па 12 красавіка. Экспазіцыя (выстава) горадабудаўнічага плана дэталёвага планавання будзе размешчаная ў фае 3-га паверха будынка адміністрацыі Цэнтральнага раёна з 17 сакавіка па 1 красавіка. Прэзентацыя матэрыялаў праекта адбудзецца 20 сакавіка ў 18.00 у актавай зале адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

Заўвагі і прапановы ў пісьмовай і электроннай форме па выстаўленым на грамадскае абмеркаванне праекту да 11 красавіка можна накіраваць у адміністрацыю Цэнтральнага раёна з паметкай «грамадскае абмеркаванне» (паштовы адрас: 220 004, г. Мінск, вул. Мельнікайтэ, 6; электронны адрас: cen. [email protected]).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930