Знайсці
06.03.2017 / 14:2838РусŁacБел

Жонка Мезіна сышла да іншага брамніка хакейнай зборнай Беларусі ФОТЫ

Два знакамітыя беларускія галкіперы — Андрэй Мезін і Віталь Коваль — шмат гадоў сябравалі сем'ямі. У кожнай сям'і — па двое дзяцей. На многіх фота ў сацсетках Анжаліка Мезіна побач з Юліяй Коваль, шчаслівыя. Улетку 2015 года Ковалі і Мезін падарожнічалі па Амерыцы, выстаўляючы ў сацсетках свае фота.

Таму многія здзівіліся, пабачыўшы Анжаліку побач з Віталем Ковалем.

Анжаліка Мезіна і Віталь Коваль. Фота з сацсетак

«Камсамольская праўда» звярнулася па каментар да Андрэя Мезіна.

— Андрэй, Анжаліка выставіла ў сацсетках фатаграфіі з сэрцайкамі. На фота яна і Віталь Коваль. Вы, напэўна, ведаеце…

— Не, я не глядзеў. Мы з ёй у разводзе. Практычна развяліся.

— Як жа так? Некалькі гадоў таму Анжаліка распавядала нам у рубрыцы «Формула кахання» пра тое, якая ў вас шчаслівая і моцная сям'я.

— Спытайце лепш у яе: як, што і чаму яна выстаўляе. Адзінае, што я магу сказаць, што ў нас у сакавіку павінен адбыцца развод.

— Хто падаў на развод — вы ці яна?

— Сумеснае рашэнне. Лепш спытайце ў яе.

— Пачакайце, такая прыгожая гісторыя кахання. Як так здарылася, што вы рассталіся?

— Вось і спытайце ў яе: я ў гэтай гісторыі трохі ў баку.

— У сэнсе — у баку: вы ж — галава сям'і …

— Ну вось я, як галава сям'і, недагледзеў… Але я не хачу гэта падымаць і выносіць на публіку.

* * *

У ранейшым інтэрв'ю «Камсамолцы» Анжаліка распавядала, што шчаслівая ў шлюбе, а калісьці дзеля Андрэя адмовілася ад свайго мінулага жыцця.

— Да сустрэчы з Андрэем я вучылася ў Англіі, потым жыла ў Кіеве, працавала, — распавядала Анжаліка «Камсамолцы». — У мяне забяспечаныя бацькі, сямейны бізнес, вялікія перспектывы. Але я сама выбрала цяперашняе жыццё. Я хачу быць побач з дачкой, з мужам. Мне падабаецца сустракаць яго дома ў абедзенны час, падабаецца чакаць вечарамі пасля гульні, а раніцай праводзіць на працу.

— Як жа яму пашанцавала!

— Мне таксама пашанцавала. Ён робіць усё гэта магчымым. Андрэй не абмяжоўвае мяне, ён вельмі спакойны, стрыманы, без прэтэнзій …

— Я нічога не баялася, - прызнавалася Анжаліка восенню 2012 года. - Я ведала, што ў Андрэя двое дзяцей, што ён доўга быў у шлюбе, я сама была замужам. Ну і што? Мы нічога не планавалі, проста вельмі хацелі быць разам. Я лічу, што жыццё ўсё расстаўляе па месцах …

Таццяна Шахновіч, kp.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930