Знайсці
06.03.2017 / 11:466РусŁacБел

На магіле айца Аляксандра Надсана паставілі помнік ФОТА

Учора на могілках Св. Панкрата ў паўночным Лондане адбылося адкрыццё помніка на магіле айца Аляксандра Надсана. Аўтар помніка — скульптар Гэнік Лойка.

Абрад асвячэння помніка служыў біскуп Глеб Ланчына з а. Сяргеем Стасевічам, паведамляе Згуртаваньне Беларусаў у Вялікай Брытаніі.

На адкрыцьці былі актывісты аб’яднання, сябры і знаёмыя айца Надсана.

Біскуп Глеб Ланчына звярнуўся да прысутным з казаннем; а. Стасевіч звярнуў увагу на сімвалізм у выкананні гэтага помніка. Напрыканцы яны таксама адслужылі кароткую малітву за памерлых перад магіламі біскупа Часлава Сіповіча, а. Германовіча, а. Гарошкі ды іншых беларусаў, якія знаходзяцца побач. Абрад завяршыўся спевам беларускага духоўнага гімна «Магутны Божа».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930