Знайсці
04.03.2017 / 09:0213РусŁacБел

Аліна Талай прынесла Беларусі другі медаль на ЧЕ-2017 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні ФОТА

Беларуска Аліна Талай 3 сакавіка заваявала срэбра ў бегу на 60 м з бар'ерамі на чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, які праходзіць у Бялградзе.

Аліна Талай. Фота: Euro_Indoors

У фінале суддзі двойчы спынялі вырашальны забег праз фальстарты, а на трэці раз арбітры паднялі з калодак спартсменак, якія прыгатаваліся, яшчэ да стрэлу стартавага пісталета.

З чацвёртай спробы забег ўсё ж адбыўся.

Аліна Талай лідзіравала, але пасля заключнага бар'ера яе абышла немка Сіндзі Роледэр (7,88 с). Аліна Талай заняла 2-е месца (7,92 с). Бронза ў яшчэ адной прадстаўніцы Германіі Памэлы Дуткевіч (7,95 с).

Адзначым, што ў паўфінале Аліна Талай паказала лепшы сярод усіх удзельніц вынік (7,86 с).

Фота: Reuters

«Я думаю, што для ўсіх была сітуацыя няпростая, калі нас падымалі два разы, прытым што фальстарту не было. Я лічу, што на спаборніцтвах такога ўзроўню падобныя сітуацыі недапушчальныя. Пакуль Сіндзі Роледэр застаецца ледзь-ледзь мацней мяне, але я над гэтым працую!» — цытуе Аліну Талай афіцыйны сайт БФЛА.

Узнагарода Аліны Талай — другая для зборнай Беларусі ў стартавы дзень чэмпіянату Еўропы. Раней бронзу заваявала штурхальніца ядра Юлія Леанцюк.

sport.tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031