Знайсці
03.03.2017 / 16:367РусŁacБел

Кітаянка Тань Чжун'і стала чэмпіёнкай свету па шахматах ФОТА

Кітаянка Тань Чжун'і выйграла чэмпіянат свету па шахматах, які прайшоў у Тэгеране.

Фота: EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

У фінале яна на тай-брэйку (партыі са скарочаным кантролем часу) перамагла ўкраінку Ганну Музычук — 1,5:0,5. Раней па выніках чатырох партый з класічным кантролем была зафіксаваная нічыя 2:2.

Такім чынам, Чжун'і стала 16-й чэмпіёнкай свету па шахматах. А сястра яе суперніцы Марыя Музычук — 15-я чэмпіёнка свету па шахматах. Яна выйграла чэмпіянат свету ў 2015 годзе.

Тань Чжун'і ўпершыню выйграла тытул чэмпіёнкі свету. Яна будзе аспрэчваць яго ў матчы з другога кітаянкай — Цзюй Вэньцзюнь, якая стала пераможцай серыі «Гран-пры». Чэмпіёнскі матч 2018 года запланаваны ў Ханты-Мансійску.

Чытайце таксама:

Беларуская шахматыстка гатовая надзець хіджаб дзеля чэмпіянату ў Тэгеране

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера