Знайсці
27.02.2017 / 06:319РусŁacБел

Сенсацыя «Оскара-2017»: найлепшы фільм — «Месяцовае святло», а не «Ла-Ла Лэнд»

Стужка «Месяцовае святло» атрымала «Оскар» за найлепшы фільм года. Цікава, што на 89-й цырымоніі памылкова абвясцілі пераможцам «Ла-Ла Лэнд», які доўгі час лічыўся фаварытам.

Найлепшым фільмам года на цырымоніі ўручэння ўзнагарод амерыканскай Кінаакадэміі прызнаны фільм «Месяцовае святло». Першапачаткова пераможцам назвалі «Ла-Ла Лэнд», аднак гэта адбылося памылкова.

Пазней акцёр Уорэн Біці, што абвяшчаў уладальніка «Оскара» ў намінацыі за найлепшы фільм, прызнаўся, што памыліўся.

«Ла-Ла Лэнд», які першапачаткова быў абвешчаны уладальнікам прэміі за найлепшую карціну года, сабраў усяго шэсць статуэтак (быў намінаваны ў 13 катэгорыях).

Дэмьен Шазэл атрымаў узнагароду за найлепшую рэжысуру, Эма Стоўн была прызнана найлепшай актрысай першага плана, узнагароды былі ўручаны аўтарам саўндтрэка і загалоўнай песні City Of Stars. Таксама «Ла-Ла Лэнд» атрымаў «Оскары» за аператарскую працу і за працу мастака-пастаноўшчыка.

«Месяцовае святло», прызнанае найлепшым фільмам, атрымала яшчэ два «Оскары» - за найлепшы адаптаваны сцэнар і найлепшую мужчынскую ролю другога плана (Махершала Алі).

Прыз за найлепшую мужчынскую ролю першага плана атрымаў Кейсі Афлек за працу ў «Манчэстэры ля мора». Гэты ж фільм атрымаў узнагароду за найлепшы сцэнар. Віёла Дэвіс прызнана найлепшай актрысай другога плана за працу ў «Агароджах».

***

найлепшы акцёр другога плана — Махершала Алі («Месяцовае святло»);

найлепшы грым і прычоскі — «Атрад самагубцаў»,

найлепшыя касцюмы — «Фантастычныя істоты і дзе яны жывуць»,

найлепшы дакументальны фільм - «О, Джэй»,

найлепшая актрыса другога плана — Віола Дэвіс «Агароджы»;

найлепшы гук — «Прыбыццё»,

найлепшы гукавы мантаж — «Па меркаваннях сумлення»

найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільм — «Пясочнік»,

найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм — «Звераполіс»

найлепшы замежны фільм — «Каміваяжор» Асгара Фархадзі,

найлепшы сцэнар — «Манчэстэр ля мора»,

найлепшыя спецэфекты — «Кніга джунгляў»,

найлепшая праца мастака-пастаноўшчыка — «Ла-Ла Лэнд»,

найлепшы мантаж — «Па меркаваннях сумлення»,

найлепшы кароткаметражны дакументальны фільм» - «Белыя каскі»,

найлепшая аператарская праца — «Ла-Ла Лэнд»,

найлепшая музыка да фільма — «Ла-Ла Лэнд»,

найлепшая песня — «Ла-Ла Лэнд»,

найлепшы рэжысёр — Дэм'ен Шазэл (Ла-Ла Лэнд)

найлепшы акцёр — Кейсі Афлек (Манчэстэр ля мора)

найлепшая актрыса — Эма Стоўн (Ла-Ла Лэнд)

найлепшы фільм — «Месяцовае святло».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера