Знайсці
26.02.2017 / 21:145РусŁacБел

Адзін з самых высокіх акцёраў у свеце памёр ва ўзросце 36 гадоў

NY Daily News

Брытанскі акцёр Найл Фінглтан, які сыграў ролю волата Мега Магутнага ў серыяле «Гульня тронаў», памёр ва ўзросце 36 гадоў, паведамляе The Guardian.

Па інфармацыі выдання, акцёр памёр з-за сардэчнай недастатковасці напярэдадні, 25 лютага. Інфармацыйны партал таксама прыводзіць паведамленне, апублікаванае ў суполцы Tall Person Club ў Facebook. «На жаль, мы атрымалі інфармацыю, што Найл Фінглтан, самы высокі мужчына Вялікабрытаніі, памёр у суботу».

Акрамя акцёрскай дзейнасці Фінглтан таксама займаўся баскетболам. У 2007 годзе ён атрымаў званне самага высокага чалавека Вялікабрытаніі і Еўрасаюза, яго рост на той момант складаў 233 см.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930