Знайсці
26.02.2017 / 17:2117РусŁacБел

Праваслаўныя ў Гайнаўцы перанеслі час службы праз марш польскіх нацыяналістаў

На вечар нядзелі 26 лютага ў польскай Гайнаўцы (Падляскае ваяводства) нацыяналісты запланавалі правядзенне Другога маршу «праклятых салдатаў» [агульная назва антысавецкіх арганізацый у Польшчы — Рэд.]. Ён павінен пачацца ў 17.00 па мясцовым часе і прайсці ў тым ліку паўз праваслаўны сабор Святой Тройцы, паведамляе bialystok.onet.pl.

Праваслаўная большасць Гайнаўкі ўспрыняла час і месца правядзення маршу як правакацыю, бо ў 18.00 ў саборы павінна была адбыцца Вячэрня з чынам прабачэння. Каб пазбегнуць сутыкненняў, набажэнства перанеслі на 11.30 раніцы.

Улады Гайнаўкі спрабавалі заблакаваць марш і не выдалі дазволу на яго правядзенне, аднак суд адмяніў гэта рашэнне, і марш пройдзе, як запланавана.

ЮБ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930