Знайсці
26.02.2017 / 14:1562РусŁacБел

Тэлеперсанаж БТ і АНТ Пётра Пятроўскі назваў абаронцаў Курапат «п…»

Заўсёднік прапагандысцкай тэлепраграмы «Справа прынцыпу» Пётра Пятроўскі назваў абаронцаў Курапат «п…». Гэтае выказванне ён зрабіў у фэйсбуку, дзе ён актыўнічае ў прарасійскіх суполках.

Пётра Пятроўскі, фота Сяргея Гудзіліна.

Пётра Пятроўскі — асабліва часты госць у перадачы Вадзіма Гігіна, прэзентуе сябе як «філосаф» і «палітолаг».

Нагадаем, што ў пятніцу мінчук Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера, каб спыніць будаўнічыя работы ў Зялёным Лузе каля Курапат.

«Буду ляжаць, пакуль не здохну», — сказаў 30-гадовы Пальчэўскі.

Ён кажа, што пайшоў на крайні крок, бо не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва на пляцоўцы, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла.

Сяргей Пальчэўскі — мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, а цяпер зарабляе цяслярствам. Раней ён працаваў майстрам на заводзе «Атлант».

У 2012 годзе ён прыйшоў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а крыху больш за год таму пазнаёміўся са Змітром Дашкевічам і стаў актывістам «Маладога фронту». 

Калі прыехалі МНСнікі, то ён сам адшпіліў кайданкі, каб не рэзалі. Міліцыя спрабавала затрымаць хлопца, але людзі грамадой адбілі.

Вось відэа «Нашай Нівы»:

З заявамі ў падтрымку пратэстоўцаў у Курапатах і за спыненне будоўлі выступілі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і палітыкі, у тым ліку кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930