Знайсці
26.02.2017 / 13:36РусŁacБел

Стан пацярпелых на Скідзельскім цукровым камбінаце застаецца цяжкім

Па словах медыкаў, стан усіх пацярпелых пры ўспышцы пылапаветранае сумесі на Скідзельскім цукровым камбінаце застаецца цяжкім. Трох пацыентак 25 лютага перавезлі з Гродна ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтра, спецыялісты якога не сталі даваць падрабязныя каментары аб стане пацярпелых жанчын, паведамляе БЕЛТА.

Яшчэ дзве пацыенткі знаходзяцца ў бальніцы Гродна, лекары праводзяць кансультацыі з нагоды далейшых дзеянняў. Сёння перавозіць пацярпелых у Мінск не плануецца.

Усе работніцы прадпрыемства атрымалі апёкі цела — ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы. Здарэнне адбылося ў ноч з 24 на 25 лютага ў галерэі Скідальскага цукровага камбіната, якая злучае цэх упакоўкі і фасоўкі цукру з ліфтавай шахтай, адбылася ўспышка пылапаветранае сумесі без наступнага гарэння.

Упраўленне Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу па факце службовай халатнасці ў ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат», што пацягнула па неасцярожнасці цяжкія наступствы (арт. 428 КК РБ). Высвятляецца памер нанесенай прадпрыемству шкоды, праводзяцца неабходныя следчыя дзеянні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера