Знайсці
25.02.2017 / 11:5968РусŁacБел

Партыя Гайдукевіча заклікае спыніць будаўніцтва ў Курапатах і стварыць там мемарыял

Намеснік кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч у сваім фэйсбуку змясціў пазіцыю арганізацыі адносна будаўніцтва ў Курапатах.

«Сітуацыя вакол супраціву забудоўшчыкам каля ўрочышча Курапаты выйшла за межы інтарэсаў групы людзей. І тут паўтараецца сітуацыя, пра якую мы гаворым не раз, і не два! Улады зноў праспалі народны пратэст, на гэты раз гаворым пра Мінгарвыканкам. А з Курапаты вельмі зразумелая сітуацыя.

Урочышча даўно вядома сваімі пахаваннямі, яшчэ ў часы будаўніцтва МКАД у сямідзесятых праўда выйшла вонкі. Давайце не будзем разбірацца, хто менавіта там пахаваны: у любым выпадку, у Курапатах спачываюць тысячы ахвяраў бальшавіцкага тэрору. Патрабуем расследавання кампетэнтных дзяржорганаў, як быў атрыманы дазвол на будаўніцтва каля месца, дзе ляжыць прах тысяч, калі не дзясяткаў тысяч.

У нас што, месца ў Мінску мала? ЛДПБ патрабуе спыніць будоўлю і стварыць мемарыял, там жа арганізаваць музей памяці рэпрэсаваных. Мы — еўрапейская краіна і павінны увекавечыць памяць загінулых у цывілізаваным фармаце. Ліберальна-дэмакратычная партыя настойвае: будаўніцтва павінна быць неадкладна замарожана, Мінгарвыканкам павінен правесці вывучэнне пытання, як і на падставе чаго з'явіўся дазвол на будаўніцтва ў гэтым месцы. Беларусь пацярпела ад рэпрэсій больш за многія іншыя рэспублікі. Дык давайце жыць і ставіцца да сумных старонках нашай гісторыі па-чалавечы», — гаворыцца ў заяве ЛДПБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930