Знайсці
24.02.2017 / 19:39РусŁacБел

Старшакласнікі на тыдзень могуць стаць студэнтамі БДУ

Старшакласнікі на тыдзень могуць стаць студэнтамі Белдзяржуніверсітэта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВНУ.

Узяць удзел у праекце «Студэнт БДУ на тыдзень» могуць навучэнцы 10-х і 11-х класаў сталічных школ. Для гэтага неабходна напісаць матывацыйны ліст і адправіць на адрас электроннай пошты [email protected]. Карэспандэнцыя прымаецца да 5 сакавіка, а для жадаючых пазнаёміцца з сістэмай навучання ў Інстытуце журналістыкі — да 15 сакавіка.

«Навабранцам» трэба будзе адчуць студэнцкае жыццё, наведаўшы лекцыі і практычныя заняткі разам са студэнтамі БДУ. Плануецца, што старшакласнікі пазнаёмяцца і з пазанавучальнай дзейнасцю факультэтаў. Патэнцыйных абітурыентаў з 27 па 31 сакавіка сустрэнуць на факультэце сацыякультурных камунікацый, біялагічным, геаграфічным, фізічным, эканамічным факультэтах, а таксама ў Інстытуце журналістыкі і Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій. Кульмінацыяй вучэбнага тыдня стане сустрэча з рэктарам БДУ акадэмікам Сяргеем Абламейкам. Яна адбудзецца 1 красавіка падчас Дзён адчыненых дзвярэй «Фестываль факультэтаў БДУ».

Акцыя «Студэнт БДУ на тыдзень» паспяхова рэалізуецца ў другі раз. Першым у канцы 2016 года сваіх абітурыентаў прыняў Інстытут журналістыкі БДУ. Мяркуецца, што ў перспектыве гэты досвед распаўсюдзіцца на ўсе факультэты ВНУ.

Арганізатарамі праекта выступаюць Студэнцкі саюз і ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю БДУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930