Знайсці
24.02.2017 / 10:2112РусŁacБел

Трэці рэстаран «Лідо» адкрыецца ў гістарычным цэнтры Мінска

На Нямізе, у гандлёвым цэнтры «Метраполь», адразу на двух паверхах размесціцца рэстаран-бістро «Лідо».

У новым рэстаране будзе 250 пасадачных месцаў супраць 670 у «Лідо» каля Камароўскага рынка. Крыніцы, знаёмыя з праектам, адзначаюць, што ён будзе «больш вытанчаным, адпаведным ўсім сучасным тэндэнцыям і ў інтэр'еры, і ў кухні».

Для трэцяга рэстарана нацыянальнай кухні выбрана месца ў гістарычным цэнтры горада, у пешай даступнасці ад шматлікіх славутасцяў. Зараз у памяшканнях плошчай каля 900 кв. м ужо пачаты рамонт, які зойме некалькі месяцаў. У адным з вокнаў ГЦ ужо з'явілася рэкламная расцяжка «Лідо». Рэстаран павінен адкрыцца ў гэтым годзе, піша Tut.by.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера