Знайсці
23.02.2017 / 22:4211РусŁacБел

Прэзідэнт Грузіі вырасціў на сваім агародзе падораную Лукашэнкам бульбу

Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі вырасціў на сваім агародзе падораную Аляксандрам Лукашэнкам бульбу. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю праграме «Буйным планам» на тэлеканале «Беларусь 1», паведамляе БЕЛТА.

Скрыншот з YouTube

Вядучы праграмы Марат Маркаў адзначыў, што прэзідэнт Грузіі жыве за горадам. У сувязі з гэтым ён пацікавіўся, ці вырошчвае грузінскі лідар нешта на прысядзібным участку.

«Аляксандр Рыгоравіч мне падарыў беларускую бульбу, якую я пасадзіў. Я яе вырасціў», — распавёў Маргвелашвілі.

Разам з тым ён прызнаўся, што ў параўнанні з тым ураджаем, які атрыманы на ўчастку кіраўніка беларускай дзяржавы, яго ўраджай больш сціплы. «У яго такія вялікія мяшкі і бульба вялікая выйшла. У мяне так добра не выйшла. Але, так, я займаюся сельскай гаспадаркай», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930