Знайсці
23.02.2017 / 20:1599РусŁacБел

Беларускія турысты пабіліся з мясцовымі жыхарамі ў цэнтры Львова

23 лютага ў цэнтры Львова адбылася масавая бойка паміж беларускімі турыстамі і мясцовымі жыхарамі. Пра гэта паведамляе freesmi.by са спасылкай на прэс-службу паліцыі Украіны.

Інцыдэнт адбыўся каля гадзіны ночы на праспекце Чарнавіла. У бойцы ўдзельнічалі каля дзесяці чалавек — жыхары Львова і грамадзяне Беларусі. Прычынай стаў слоўны канфлікт. У выніку траім беларусам спатрэбілася дапамога медыкаў.

Сведкі распавялі, што беларускія турысты вярталіся ў гасцініцу «Львоў». Яны размаўлялі на рускай мове. Гэта не спадабалася ўкраінцам, якія назваліся нацыяналістамі. Па словах відавочцаў, ля гатэля стаяў аўтобус, які прыехаў з Кіева з удзельнікамі Маршу Годнасці.

У дачыненні да 31-гадовага жыхара Львова паліцыя склала пратакол за дробнае хуліганства. Хлопец быў агрэсіўны і лаяўся. Турысты з Беларусі знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення, шумелі і не рэагавалі на заўвагі.

Паліцыя Львова распачала крымінальную справу (наўмыснае лёгкае цялеснае пашкоджанне), праводзіцца дасудовае расследаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930