Знайсці
22.02.2017 / 15:3522РусŁacБел

Фэйк: «толькі 16% беларускіх мужчын дажываюць да пенсіі»

Навінавыя рэсурсы і карыстальнікі сацыяльных сетак масава перапошчваюць фэйкавую навіну пра тое, што нібыта «толькі 16% беларускіх мужчын дажываюць да пенсіі».

Такая інтэрпрэтацыя ўзнікае праз няправільнае разуменне статыстычных дадзеных. Белстат распаўсюдзіў паведамленне да 23 лютага. Паводле падлікаў, 16% беларускіх мужчын старэйшыя за працаздольны ўзрост, 65% знаходзяцца ў працаздольным узросце, а рэшта — маладзейшыя.

«16% старэйшых за працаздольны ўзрост» азначае толькі, што кожны шосты беларускі мужчына — пенсіянер. Ніякага дачынення да працягласці жыцця гэтая лічба не мае.

Паводле статыстыкі, чаканая працягласць жыцця ў мужчын па стане на 2015 год складала 68,6 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930