Знайсці
22.02.2017 / 14:1729РусŁacБел

Парашэнка папярэдзіў Беларусь аб магчымых «сюрпрызах» з боку Расіі

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка канстатаваў ўзмацненне ціску Крамля на ўладу Беларусі. Пра гэта ён заявіў, выступаючы ў ходзе аператыўных збораў узброеных сіл Украіны, перадае тэлеканал «112 Украіна».

president.gov.by

Парашэнка адзначыў, што атрымаў гарантыі ад прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі таго, што з боку Беларусі не будзе агрэсіі ў адрас Украіны. Але, паводле яго слоў, у дадзены момант «Крэмль узмацняе ціск на Беларусь».

«Упэўнены, што прэзідэнт Лукашэнка не дазволіць, пра што ён мне неаднаразова казаў, выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для недружалюбных дзеянняў у адносінах да нас. Дарэчы, нядаўна ён забараніў выкарыстоўваць фэйкавыя паперкі як дакументы для падарожжаў на тэрыторыі Беларусі [відаць, маюцца на ўвазе пашпарты ДНР і ЛНР]», — падкрэсліў ён.

Пры гэтым Парашэнка параіў Беларусі і Прыбалтыцы баяцца за сваю бяспеку.

«Зыходзячы з досведу раіў бы Беларусі і краінам Балтыі быць гатовымі да любых сюрпрызаў з боку Масквы. Агрэсіўная палітыка, якую вядзе Крэмль, накіраваная на змену геапалітычнага ландшафту ўсяго еўрапейскага кантынента», - дадаў украінскі прэзідэнт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера