Знайсці
22.02.2017 / 14:0623РусŁacБел

Азербайджан адмовіўся прадаваць нафту Беларусі па зніжанай цане

Беларусы ацанілі азербайджанскую нафту досыць нізка, таму мы вымушаны былі адмовіць ім у далейшым супрацоўніцтве. Пра гэта заявіў Echo.az кіраўнік Цэнтра нафтавых даследаванняў Ільхам Шабан.

Паводле яго слоў, у 2016 годзе годзе Азербайджан паспеў адправіць у Беларусь толькі адну партыю нафты ў аб'ёме больш чым 500 тысяч тон.

«Пастаўка была ажыццёўлена па расейскім маршруце. Але ўжо ў пачатку бягучага года пастаўкі азербайджанскага «чорнага золата» спыніліся.

Як паведамляюць беларускія СМІ, урад іх краіны планаваў купляць азербайджанскую нафту ўсяго за 30 даляраў за бараль. То бок па тым жа кошце, што Беларусь імпартуе расійскую нафту. Азербайджан жа рэалізуе нафту па камерцыйным кошце, дакладней — рынкавым кошце»,

— адзначыў эксперт.

«Нашу краіну не зацікавілі цэнавыя ўмовы Беларусі, таму Азербайджан вымушаны быў адмовіць. Варта адзначыць, што бартарныя ўмовы таксама не цікавяць нашу краіну, бо Азербайджан скіраваны на прыцягненне валюты ў Дзяржаўны нафтавы фонд. Сёння гэтае пытанне мае стратэгічны характар для краіны», — сказаў ён.

Між тым першы прарэктар па міжнародным супрацоўніцтве і знешніх камунікацыях Фінансавага ўніверсітэта пры ўрадзе РФ, гендырэктар Фонду нацыянальнай энергетычнай бяспекі Канстанцін Сіманаў заявіў, што ні ў Іране, ні ў Азербайджане немагчыма знайсці сёння вялікія свабодныя аб'ёмы нафты, дастаўка яе морам і чыгункай будзе каштаваць занадта дорага.

«Ніякіх альтэрнатыў у Беларусі няма. Чаму? Таму што гэта не толькі пытанне аб'ёму. Перш за ўсё, гэта пытанне цаны. Не ў першы раз Лукашэнка заяўляе гэтую тэму, што Беларусь будзе закупляць іншую нафту»,

— сказаў Сіманаў, паведамляе «Спутнік-Беларусь».

«Каб замяніць расейскую нафту, трэба ўзяць нафту, супастаўную па якасці, у неабходных аб'ёмах. Неабходны аб'ём выходзіць прыкладна 20 мільёнаў тон. Гэта немаленькі аб'ём. Гэта за 140 мільёнаў бараляў. Дзе вы такія аб'ёмы знойдзеце цяпер на рынку?» — задаў пытанне Сіманаў.

У Азербайджане лішняй нафты проста няма, дадаў ён. Больш за тое, працягнуў Сіманаў, цяпер гэтая краіна скарачае здабычу ў рамках пагаднення з АПЕК, у тым ліку і таму, што не можа яе аб'ектыўна нарасціць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера