Знайсці
22.02.2017 / 13:086РусŁacБел

50 еўра плюс таксы і зборы. «Белавія» зладзіць вясновы распродаж 27 і 28 лютага

«Белавія» 27 і 28 лютага правядзе акцыю на палёты ў сакавіку і красавіку. Адмысловыя цэны на квіткі — 50 еўра плюс таксы і зборы.

Аб падрабязнасцях распродажы авіякампанія распавядае на сайце. Акцыя стартуе 27 лютага, у 00.01 па мінскім часе, сканчаецца 28 лютага 2017 года, у 23.59. Падарожжа, па ўмовах распродажу, павінна адбыцца з 1 сакавіка па 30 красавіка 2017 года (дата вяртання).

— Напрыклад, пералёт Мінск — Амстэрдам — Мінск па акцыі абыйдзецца ў 118 еўра, Мінск — Барселона — Мінск — 117 еўра, Мінск — Сочы — Мінск — 81 еўра. Звычайная цана для такіх пералётаў па-за распродажам 237 еўра для Амстэрдама, 286 еўра для Барселоны, 230 еўра для Сочы, - адзначаюць у авіякампаніі.

Купіць білет па акцыі можна толькі на сайце belavia.by. Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы «Белавія», толькі на рэгулярныя маршруты.

Такія напрамкі, як Масква, Санкт-Пецярбург, Кіеў, Тэль-Авіў, Бейрут і назад, не ўдзельнічаюць у распродажы.

Прапанова дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, так і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад. Мяняць час і дату вылету нельга, білеты незваротныя. Колькасць месцаў па акцыі абмежавана.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930