Знайсці
22.02.2017 / 12:2825РусŁacБел

У Мінску шукаюць пацярпелых ад эксгібіцыяніста са свастыкай ФОТА

Супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС г.Мінска затрыманы 36-гадовы мужчына, які неаднаразова здзяйсняў хуліганскія дзеянні ў дачыненні да жыхароў сталіцы.

Як паведамляе прэс-служба ГУВД Мінскгарвыканкама, 15 лютага 2017 года зламыснік вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і ўжо 18 лютага дэманстраваў свае палавыя органы ў грамадскім месцы, чым відавочна выяўляў непавагу да грамадства і груба парушаў грамадскі парадак. З заявай аб прыцягненні мужчыны да адказнасці звярнулася жанчына. Пазней аператыўнікам стала вядома, што выпадак быў зусім не адзінкавым.

Затрыманым аказаўся 36-гадовы беспрацоўны неаднаразова судзімы жыхар сталіцы.

— У цяперашні час у дачыненні да затрыманага Ленінскім (г.Мінска) РАСКам заведзеная крымінальная справа па ч.1 арт.339 («Хуліганства»). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў, — растлумачыў начальнік аддзела крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС г.Мінска падпалкоўнік міліцыі Арцём Барабанаў.

Калі вы пацярпелі ад дзеянняў мужчыны, паказанага на фота, просім звяртацца ў Ленінскае РУУС г.Мінска (2-і Веласіпедны зав., 9). Тэл. 8 (029) 356-02-20 (дзяжурная частка), 8 (029) 612-23-75 або 102.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930