Знайсці
22.02.2017 / 10:4751РусŁacБел

Пасля публікацый «Нашай Нівы» продаж спайсаў у краіне паралізаваны

«Наша Ніва» паведамляла пра хібы ў працы разліковай сістэмы EasyPay. Мы паказалі, што невядомыя злаўмыснікі навучыліся абыходзіць пратаколы бяспекі разліковай сістэмы, каб выводзіць грошы, атрыманыя ад продажу наркотыкаў. 

У выніку ўчора, пасля публікацыі матэрыялу, хакерскі сайт iwallet.pro быў адключаны ад абслугоўвання, усе ранейшыя транзакцыі праз яго сталі немагчымымі. 

Што гэта значыць? 

Наркагандляры страцілі магчымасць прымаць сродкі за свой тавар, бо раней яны выкарыстоўвалі для гэтага асобныя ўзламаныя кашалькі EasyPay, доступ да якіх ажыццяўляўся не праз арыгінальны сайт, а праз хакерскі iwallet.pro

Выкарыстоўваць «чыстыя» рахункі EasyPay ім не выпадае, бо ў такім разе лёгка дэананімізаваць уладальніка. 

У выніку, ад 15 гадзін 21 лютага наркакрамы масава абвяшчаюць аб перапынках у рабоце. 

Як мы высветлілі, з дзясяткаў «крам» працуюць толькі дзве, якія ў разліках выкарыстоўваюць іншую сістэму — Webmoney. Але і гэтую лавачку ім, імаверна, хутка прыкрыюць, бо міліцыя звычайна хутка блакуе рахунак у Webmoney — а яго гандляры «свецяць» самі, скідаючы кліентам у якасці рэквізітаў для аплаты. 

Ад работы адышоў нават манапаліст — буйная крама, якая дзейнічала ў большасці гарадоў нашай краіны. 

Можна меркаваць, што праз нейкі час усе яны знойдуць іншыя шляхі для прыняцця і вываду сродкаў, але пакуль што адзін дзень прастою для іх — гэта страта тысяч рублёў. І чыесьці ўратаваныя лёсы. 

Прыклады абвестак, што выкладваюць гандляры ў ананімныя месенджары. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера