Знайсці
16.02.2017 / 21:562РусŁacБел

«Мова Нанова» стварае Клуб фундатараў курсаў

Для ўступлення ў Клуб дастаткова штомесяц ахвяроўваць са сваёй карткі любую суму.

Фота movananova.by

«Сябры! Курсы «Мова Нанова» маюць патрэбу ў вашай падтрымцы, — звяртаюцца арганізатары. — І не разавай, а сталай — у любым памеры, які для вас камфортны. З гэтай мэтай мы ідзём на эксперымент — абвяшчаем «падпіску» на дапамогу ў дзейнасці нашых курсаў. Гэта значыць, што вы даяце згоду, каб з вашай карткі штомесяц аўтаматычна спісвалі на наш рахунак суму, якую вы ахвяруеце, — 1, 5, 10 ці колькі заўгодна рублёў.

Гэта дазволіць курсам дзейнічаць далей і развівацца, адкрываць аддзяленні ў новых гарадах. Усё гэта вымагае сродкаў — дзе-нідзе арэнда памяшкання, набыццё праектара, экрана, канцтавараў і г.д.

Такая падпіска распаўсюджаная ва ўсім свеце, а цяпер, дзякуючы платформе «Талака», дасяжная і ў Беларусі. Гэта важны крок для нас, каб зразумець, колькі людзей гатовыя падтрымаць курсы не на словах, а на справе».

Падпісацца (уступіць у Клуб фундатараў курсаў) можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930