Знайсці
16.02.2017 / 08:541РусŁacБел

У варшаўскім дзіцячым садку з’явіцца беларускамоўная група

Бацькі-беларусы ствараюць для сваіх дзетак беларускамоўнае асяроддзе ў Варшаве.

8 лютага адбылася сустрэча зацікаўленых. Прысяжная перакладчыца Марыя Луцэвіч-Напалкава, якая з'яўляецца адной з ініцыятарак стварэння групы, распавядае пра вынікі ўчорашняй сустрэчы:

«Сабралі дзетак і іхных бацькоў, зрабілі ўступны спіс, прыкінулі, ці хопіць дзетак і на дашкольную групу і на школьную. Паводле закону, павінна быць мінімум трое дзяцей для стварэння групы, і ўжо выйшла, што атрымліваецца і адна група, і другая. Жадаючых нават больш, там ужо каля дзесяці дзетак ёсць і ў адной і ў другой групе».

Ініцыятыва стварэння беларускамоўнай групы звязаная з рэалізацыяй правоў нацыянальных меншасцяў у Польшчы, тлумачыць Марыя Луцэвіч-Напалкава, а таму ідэя фінансава падтрымліваецца польскім міністэрствам адукацыі.

«Калі што, заняткі пачнуцца з новага навучальнага года, з верасня, калі дзеткі пойдуць у садкі і школы. Ёсць і такое патрабаванне, што ў дзіцяці мае быць польскае грамадзянства і адпаведна ў аднаго з бацькоў», — кажа Марыя Луцэвіч-Напалкава.

Яна дадае, што наступная арганізацыйная сустрэча адбудзецца ў суботу 25 лютага а 12-й гадзіне ў «Biblioteka multimedialna Nautilus» (адрас у Варшаве: Pancera, 18).

Ахвотным запісаць сваё дзіцё беларусам з Варшавы Марыя Луцэвіч-Напалкава раіць паведаміць пра сваё жаданне да канца сакавіка.

belsat.eu

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930